Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu СУПРАЦЬ ЗЛАЧЫНСТВАЎ СССР Асудзілі камунізм. Парламент Малдовы забараніў ужываць сімволіку савецкіх часоў. За прыняцце адпаведнага дакументу прагаласавала большасць дэпутатаў. Супраць -- апазіцыйная Партыя камуністаў Малдовы, сімваламі якой ёсць разгорнутая кніга, серп і молат. Прыняты малдаўскім парламентам дакумент асудзіў таталітарны рэжым у Малдаўскай ССР, які здзяйсняў злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама ўсіх тых, хто быў датычны да іх. Акрамя гэтага пастанова забараняе ўжываць савецкую сімволіку з палітычнымі мэтамі ды прапагандаваць таталітарныя ідэалогіі. Дакумент цяпер мусіць зацвердзіць прэзідэнт краіны. НА БАКУ РЭВАЛЮЦЫІ Прэзідэнт Сірыі Башар аль-Асад траціць блізкіх паплечнікаў. Заява сірыйскага амбасадара ў Іраку Наўафа аль-Фарэса шмат для каго стала неспадзяванкаю. НАЎАФ АЛЬ-ФАРЭС, АМБАСАДАР СІРЫІ Ў ІРАКУ: "Я абвяшчаю пра свой сыход з пасады амбасадара Сірыі ў Іраку, а таксама пра свой выхад з партыі "Ба'ас". Я заклікаю ўсіх чальцоў партыі зрабіць тое самае -- бо рэжым ператварыў палітычную структуру ў прыладу змагання з народам, супраць яго памкненняў да свабоды і годнасці. З гэтага моманту я на баку народнай рэвалюцыі".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]