Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра затрыманне літоўскіх шпіёнаў. Паводле КДБ, абвінавачаныя -- грамадзяне Беларусі -- ужо прызналіся ў супрацы з літоўскімі спецслужбамі. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу паводле артыкулу "Здрада дзяржаве". Ім пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення. Заява аб падрыўной дзейнасці суайчыннікаў на карысць суседняй рэспублікі прагучала ад Цэнтру інфармацыі ды грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі. У ёй гаворыцца, што быў затрыманы рэзідэнт вайсковай выведкі Літвы, а таксама ягоная агентура. Апрача гэтага былі сканфіскаваныя носьбіты інфармацыі, якія нібыта выкрываюць шпіёнскую дзейнасць затрыманых.