Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Крымінальную справу ў дачыненні феміністычнага расейскага гурта "Pussy Riot" накіравалі ў суд. Траіх дзяўчат вінавацяць у хуліганстве, праяваю якога стаўся панк-малебен у Храме Хрыста-Збаўцы. Але нават сярод прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы няма згоды адносна пакарання феміністак. Сярод тых, хто лічыць, што трыманне дзяўчат пад вартаю -- занадта суровае пакаранне, і епіскап Гомельскі ды Жлобінскі. Прагнаць Пуціна і стаць феміністкаю заклікалі Багародзіцу падчас панк-малебну ў царкве Хрыста-Збаўцы ўдзельніцы гурта "Pussy Riot". Гэта была апошняя маскоўская ды хіба самая гучная акцыя гурта. Грамадскі розгалас вакол справы не сціхае дагэтуль, адчуваюць гэта і ў судзе. ГАННА УСАЧОВА, ПРАДСТАЎНІЦА ГАРАДСКОГА СУДА: "Чым большы цяжар ён будзе пры гэтым адчуваць, тым складаней будзе працаваць. Працаваць суд, канечне, будзе -- і будзе гэтую справу разглядаць".