Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Еўропа для абраных

Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Прарыў у Еўропу. Неўязная ў Еўразвяз за фальсіфікацыю выбараў, да ўсяго не запрошаная асабіста старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўсё ж прыехала ў Аўстрыю, каб паўдзельнічаць у канферэнцыі, што разглядае правядзенне справядлівых выбараў. Лідара ж грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктара Карнеенку -- афіцыйна запрошанага на канферэнцыю АБСЕ -- улады Беларусі не выпусцілі з краіны. Хочаш справядлівых выбараў -- рыхтуйся да ціску дзяржаўнай машыны. Віктар Карнеенка адчуў гэта на сабе за дзень да меркаванай паездкі ў Вену. Спачатку ў ягоны дом прыйшлі міліцыянты з ператрусам... ВІКТАР КАРНЕЕНКА, КАМПАНІЯ «ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ»: "Паводле ананімнага тэлефанавання, у маім доме ёсць незаконная друкаваная літаратура. Узялі панятых і пачалі шукаць". А сёння Карнеенку не пусцілі праз мяжу, без тлумачэння прычынаў паставіўшы ў пашпарт пячатку, што ён невыязны.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]