Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У якой валюце вы захоўваеце ашчаджэнні?

Абвал беларускага рубля, рэзкае збядненне насельніцтва -- год таму эканамічны крызіс ударыў па кожным беларусу. Якой валюце цяпер давяраюць нашыя суайчыннікі ды якім чынам захоўваюць свае ашчаджэнні? Пра гэта журналісты "Белсату" запыталіся ў жыхароў Менску. Адна з удзельніц апытання гаворыць, што захоўвае грошы ў розных валютах. "Калі курс зменіцца, то дзесьці атрымаецца больш, дзесьці менш", -- зазначае жыхарка Менску. Большасць апытаных, што аддаюць перавагу замежным валютам, звязваюць гэта з ненадзейнасцю беларускага рубля і цяжкім эканамічным станам Беларусі. "Сёлета інфляцыя чакаецца 20--25 %. Усё гэтым сказана -- нідзе такой інфляцыі няма. Гэта сёлета, а летась інфляцыя была яшчэ большая", -- падкрэсліў адзін з рэспандэнтаў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]