belsat.eu Гучныя спевы і запальныя танцы пад начным небам Кубы -- гэта, вядома, і шоу, але і бізнес. Культурніцкі цэнтр "Эль Кабільда" -- гэта ледзь не найбуйнейшая прыватная кампанія ў камуністычнай краіне. "Эль Кабільда" можа пахваліцца ажно 130 сталымі працаўнікамі. КЛЯЎД'Я АКІНА, СПЯВАЧКА ЦЭНТРУ «EL CABILDО»: "Арыгінальная ідэя оперы пад адкрытым небам -- гэта сацыяльная місія. Таму мы тут. Публіка нас увесь час трымае ў цэнтры ўвагі". Цэнтр "Эль Кабільда" паўстаў дзякуючы таму, што цяпер урад Кубы пачаў падтрымліваць, а не душыць, як раней, некаторыя прыватныя фірмы. Таму цяпер кубінцы могуць захапляцца і опернымі спевамі, і амаль бродўэйскімі шоу, і народнымі танцамі ў цэнтры пад адкрытым небам. А артысты, якія тут выступаюць, зарабляюць у тры-чатыры разы больш, чымся дагэтуль у дзяржаўных операх і балетах.