12 ліпеня грамадзянскія актывісты, у тым ліку з Беларусі, правялі перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю пратэсту. Яны выступалі супраць візіту старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай і яе ўдзелу ў нарадзе АБСЕ ў пытанні чалавечага вымярэння, тэмаю якой заяўленая арганізацыя дэмакратычных выбараў і назіранне за імі, паведамілі арганізатары акцыі. Улётку з партрэтам Ярмошынай, паводле арганізатараў, перадалі ёй проста ў рукі.