НА ШЛЯХУ ДА АСНОЎНАГА РАЎНДУ Юніёрская мужчынская зборная Беларусі па гандболе гуляе сёння другі матч у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у Аўстрыі. Гэтымі хвілінамі нашыя юнакі вядуць барацьбу з гаспадарамі. Крыху раней у групе "В" зборная Нарвегіі перамагла Чэхію 35:21 і выйшла на першае месца. Гульні заключнага туру, калі Беларусь сустрэнецца са скандынавамі, кваліфікацыйнага групавога турніру пройдуць пасля дня перапынку -- 15 ліпеня.