Літаральна пару гадзінаў таму распачаўся слынны фестываль беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Басовішча". 23-ці раз на тым жа самым месцы -- ля польскага мястэчка Грудэк, што на Беласточчыне. Затое ў самой Беларусі колькасць месцаў, дзе можна зрэалізаваць творчыя ініцыятывы, няўмольна скарачаецца. У Менску адбылася развітальная вечарына з "Арт-сядзібаю", якую высяляюць з памяшкання заводу "Гарызонт". Аднак з-за гэтага праект не спыняецца, а адкрывае... новыя гарызонты.