СКАНДАЛЬНЫЯ ЗАКОНЫ "Нешчаслівы дзень" -- пятніцу 13-га -- расейская Дзярждума выкарыстала напоўніцу. Дэпутаты "Единой России" правялі шэраг паправак да законаў. Цяпер некамерцыйныя арганізацыі, што атрымліваюць фінансавую дапамогу з-за мяжы, будуць мець статус "замежных агентаў". Таксама адзінаросы вярнулі крымінальную адказнасць за паклёп, якую адмяніў Дзмітрый Мядзведзеў, будучы прэзідэнтам.