Чарговая разня ў Сірыі -- у мястэчку Тарамсэ забітыя каля 200 чалавек. Уранку афіцыйны Дамаск абвінавачваў у забойстве мірных грамадзянаў нейкія "ўзброеныя банды". Аднак пад ціскам доказаў, што падалі назіральнікі ААН, улады прызналі, што ўрадавыя войскі праводзілі ў мястэчку спецаперацыю. Ці ёсць выйсце з крывавага тупіка, у якім апынулася Сірыя?