Моцная залева пранеслася напярэдадні ўвечары над Маладзечнам. Цэнтральныя вуліцы гораду літаральна за некалькі хвілінаў ператварыліся ў рэкі. Месцамі глыбіня вады сягала аднаго метру. Раён ля Палацу культуры, нягледзячы на нядаўні рамонт ліўнёўкі, таксама апынуўся пад вадою.