Сусветная зорка, пераможца "Еўрабачання-2012" Лёрээн сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі ды незалежнымі журналістамі. Пасля свайго выступу на "Славянскім базары" ў Віцебску яна -- патаемна ад беларускіх спецслужбаў -- накіравалася ў Менск. Як прызналася спявачка, каб асабіста выказаць словы павагі ды салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, іхнымі сваякамі ды ўсімі беларусамі, што змагаюцца за правы і свабоду.