Часцяком непрыемная для ўладаў, але пакуль не сакрэтная інфармацыя -- гэта афіцыйная статыстыка. Інфляцыя на 10 ліпеня склала больш за 11 %. І хоць у сярэднім за першую дэкаду гэтага месяца кошты выраслі толькі на 0,7 %, аднак некаторыя сезонныя тавары -- у прыватнасці, гародніна -- падаражалі на 30--40 %.