Не сціхае рэха "плюшавага" скандалу. З'явіліся новыя відэадоказы перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы з боку Літвы. Улады хоць дагэтуль не прызнаюць гэтага, але на распаўсюд інфармацыі рэагуюць. Менавіта так шмат хто расцаніў з'яўленне напярэдадні інфармацыі аб затрыманні літоўскіх шпіёнаў. Сёння ж КДБ узяўся за журналіста, які першы размясціў здымкі шведскіх мядзведзікаў у інтэрнэце. Матыў замежных правакацыяў і шпіянажу ўсё мацней гучыць і ў дзяржаўнай прапагандзе. Каму выгадныя шпіёнскія гульні?