Тут можна праглядзець іншыя матэрыялы выдання: belsat.eu Алеся Бяляцкага намінавалі на прэмію «За свабоду думкі»імя Андрэя Сахарава. Уганараваць зняволенага праваабаронцу прапанаваў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сар'юш-Вольскі. Прэстыжную міжнародную прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» Еўрапейскі парламент заснаваў у снежні 1988 г. Узнагарода прысуджаецца асобам або арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей. Беларусы адзначаліся гэтай прэміяй двойчы -- Беларуская асацыяцыя журналістаў у 2004 г. і Аляксандр Мілінкевіч ў 2006-м. Трэцім лаўрэатам можа зрабіцца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна». Летась у лістападзе Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 гады турмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Суд палічыў гранты, атрыманыя Бяляцкім на праваабарончую дзейнасць, ягоным асабістым прыбыткам. Сяргей Марчык, «Аб'ектыў»