Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Стэфановіч пра судовае разбіральніцтва

Разгляд акалічнасцяў «ідэалагічна правільнага» камп'ютарнага збою перанеслі У суд не прыйшлі прадстаўнікі дэпартаменту грамадзянства і міграцыі. Разгляд скаргаў праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Валянціна Стэфановіча на ўключэнне іх у спісы невыязных перанеслі на 20 ліпеня. «Я настойваў на тым, каб разгляд усё ж адбылося, бо ў маім выпадку ёсць дакументы, дасланыя дэпартаментам і Мінабароны, дзе пішуць, што рашэнне адносна мяне міністэрствам і раённым ваенкаматам не прымалася, што ўсё гэта было тэхнічным збоем, у выніку якога звесткі былі занесеныя ў базу. Думаю, у маім выпадку суд мог разглядаць справу і без удзелу прадстаўнікоў МУС. Хібнасць звестак прызналі і Міністэрства абароны, і Міністэрства ўнутраных справаў. Чаму я да гэтага часу ў базе, не магу зразумець», -- заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]