Аўтар плакату «Мусарок» Іван Амельчанка заявіў пра намер балатавацца ў парламент. На ўрачыстай прэс-канферэнцыі журналістаў сустракалі печывам з кампотам і эратычнымі танцамі ў выкананні паўапранутых дзяўчат. Падтрымліваць кандыдатуру Амельчанкі ў перадвыбарнай барацьбе будзе моладзевы рух «Zмена». «Мая галоўная задача -- гэта атрымаць працу, там нармальны заробак -- абяцаюць больш за 500 долараў. Кватэра, машына, праца няпыльная -- цісні на тры кнопкі. Я ў дзяцінстве «Суперконтру» прайшоў да канца, а там чатыры кнопкі было, так што я спраўлюся», -- сцвярджае Амельчанка, седзячы на фоне класічнага савецкага дывана.