23-е «Басовішча» скончылася -- аднак ці не скончылася з ім сама традыцыя фэсту? Калісьці самы буйны фестываль беларускае рок-музыкі сёлета прыцягнуў, паводле розных ацэнак, ад некалькі соцень да тысячы наведнікаў. На меркаванне арганізатараў, нават гэта можна назваць поспехам.