Усё відэа тут: belsat.eu Міліцыянт упэўнены, што справа выбуху ў менскім метро -- сфабрыкаваная. "Кожны, хто праходзіў спецпадрыхтоўку, разумее, што такога кшталту выбуховае прыстасаванне мог вырабіць толькі прафесіянал. Саматужна зрабіць такое прыстасаванне, нават маючы неабходныя веды, немагчыма, -- мяркуе Сяргей Макар. -- А ў гэтых маладых людзей не было ні ведаў, ні досведу. Я думаю, і жадання ў іх не было". "Гэты выбух -- правакацыя спецслужбаў. Кожны працаўнік міліцыі гэта разумее, аднак або выказвае сваё меркаванне, або проста маўчыць, бо баіцца наступстваў", -- заявіў Сяргей Макар журналістам "Белсату".