Усё відэа тут: belsat.eu Калі сам Сяргей Макар адмовіўся ад супрацы з працаўнікамі КДБ, з ягоных словаў, тыя яго папярэдзілі пра тое, што "будуць праблемы ў працы". "Так і адбылося -- было некалькі спагнанняў, было паніжэнне па пасадзе. Была яшчэ размова з прадстаўнікамі спецслужбаў, яны казалі: бачыш, як ты сябе паводзіш, калі не будзеш слухацца, то мы цябе звольнім і зробім так, што ты будзеш сядзець. І будзеш сядзець там, дзе вельмі кепска ставяцца да былых працаўнікоў міліцыі, і адпаведна разумееш, што з табою там будзе адбывацца. Я не кажу, што гэтага спужаўся, але я не мог дазволіць ім зламаць мяне, і ствараць непрыемнасці маёй сястры я не мог. Таму я дэманстратыўна адмовіўся", -- гаворыць Сяргей Макар.