Усё відэа тут: belsat.eu Сяргей Макар распавядае, што ён дзяжурыў на выбарчых участках падчас галасавання. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2006 г. ён быў на выбарчым участку на тэрыторыі вайсковай часткі ў Горадні. "Выбары там адбываліся банальна проста -- у першы дзень датэрміновага галасавання ў калоне па адным, паўзводна вайскоўцы пад кіраўніцтвам сваіх камандзіраў з ужо запоўненымі бюлетэнямі праходзілі на ўчастак і кідалі іх у скрыні", -- згадвае Сяргей Макар. Ён дадаў, што тады не прагаласаваў датэрмінова толькі адзін чалавек, які прагаласаваў на наступны дзень.