Абаронца Юліі Цімашэнкі быў на тэрыторыі чыгуначнай лякарні ў Харкаве, дзе цяпер ляжыць ягоная кліентка, калі неспадзявана на ягоным шляху паўстала маладая жанчына з пластыкаваю каністраю. Незнаёмка на высокіх абцасах падышла да адваката і лінула яму ў твар зялёнкаю. belsat.eu