Для дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі гэтая сітуацыя не сталася нечаканасцю. «МУС -- гэта орган, які ўжо даўно махнуў рукою на такое паняцце, як закон і Канстытуцыя. Калі няма закону, не працуюць суды, казаць пра тое, прыйшоў МУС на працэс або не, не мае ніякага значэння», -- адзначыў ён.