Да сямі гадоў пазбаўлення волі пагражае журналісту Антону Сурапіну. Ягоныя фотаздымкі мядзведзікаў паслужылі доказам вельмі сур'ёзнага злачынства -- памагання групе асобаў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Чаму ўлады афіцыйна не прызналі факту самавольнага палёту шведскага самалёта, але так жорстка ціснуць на ўсіх датычных да гэтай невыгоднай справы?