БЕЛАРУСЫ САСТУПІЛІ НЯМЕЧЧЫНЕ Зборная Беларусі па гандболе, узрост гульцоў якой не перавышае 18-ці гадоў, сёння правяла першы матч другога раўнду чэмпіянату Еўропы, што прымае Аўстрыя. Нашымі супернікамі былі аднагодкі з Нямеччыны. Матч скончыўся з лікам 31:24 на карысць немцаў. У гэтыя хвіліны сваю сустрэчу распачалі шведы і аўстрыйцы, апаненты беларусаў па групе. Пра вынік матчу ў нашых наступных выданнях.