СІРЫЯ НА РОСТАНЯХ Міністэрства замежных справаў Беларусі ўрэшце адрэагавала на грамадзянскую вайну, якая цягнецца ўжо 16 месяцаў. Дыпламатычнае ведамства рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад паездак у Сірыю да стабілізацыі сітуацыі. Тым часам сваю руку да ўрэгулявання сірыйскага канфлікту намагаецца прыкласці Масква і абяцае зрабіць усё магчымае. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння прымаў у Крамлі Кофі Анана -- спецпрадстаўніка ААН і Лігі арабскіх краінаў.