Усе матэрыялы "Аб'ектыва" 19 ліпеня: belsat.eu ЗАМАХ НА МУФТЫЯ ТАТАРСТАНУ Двайным тэрактам прызналі напад на высокапастаўленых рэлігійных дзеячаў мусульманаў у Казані. Муфтыя Рэспублікі Татарстан Ілдуса Фэеза спрабавалі ўзарваць у службовым аўце. А за гадзіну да гэтага застрэлілі ягонага былога намесніка. Каля 11-й гадзіны раніцы муфтый Ілдус хэзрэт Фэез, які ехаў службовым аўта на працу і затрымаўся на святлафоры, адчуў слабы выбух у аўтамабілі, пасля якога адразу выскачыў з транспартнага сродка. Дзякуючы гэтаму мужчына застаўся жывы і атрымаў толькі пашкоджанне нагі, з якім быў шпіталізаваны. За гадзіну да здарэння ў пад'ездзе дому кілер расстраляў былога намесніка муфтыя ў працы з дзяржструктурамі Валі'улу Якупава, які апошні год узначальваў аддзел адукацыі Духоўнага ўпраўлення мусульманаў Татарстану. Ён быў прадстаўніком традыцыйнай плыні ісламу і ўвесь час крытыкаваў радыкальных мусульманаў, колькасць якіх у рэспубліцы за апошнія гады значна павялічылася. У Савеце муфтыяў Расеі забойства Якупава і замах на Фэеза расцанілі як тэракты.