Усе матэрыялы "Аб'ектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзяць млява -- адзначыла сёння старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Зарэгістраваных ініцыятыўных групаў для вылучэння кандыдатаў на дэпутаты -- няшмат. Але іх колькасць ужо не павялічыцца, бо сёння закончыўся тэрмін рэгістрацыі. Далей вылучэнне будзе адбывацца толькі ад працоўных калектываў і палітычных партыяў, што лічыцца яшчэ менш масаваю формаю вылучэння народных прадстаўнікоў. Хто ж выяўляе актыўнасць у млявай кампаніі?