Усе матэрыялы "Аб'ектыва" 19 ліпеня: belsat.eu Не забаронены і паўсюль даступны ў Беларусі -- алкаголь. Дый спажыванне яго паводле ўсёй строгасці закону не караецца. Ці не таму беларусы пачалі больш піць гарэлкі ды піва? Паводле афіцыйнай статыстыкі, толькі за першыя паўгода сёлета было прададзена амаль 6 млн дэкалітраў "вогненнай вады", або на 8,5 % больш за адпаведныя леташнія вынікі. Пры гэтым з усяго выпітага алкаголю гарэлка ўпершыню перасягнула палову (50,2 %). Звесткі пра рэалізацыю піва ўражваюць не менш: за першыя шэсць месяцаў гэтага года яго прадалі ажно больш за 16 млн дэкалітраў, што таксама крыху больш за леташнія паказнікі (+ 0,2 %). А вось, да прыкладу, пладовых вінаў беларусы пакуль што выпілі менш -- ажно на 13 % (29,5 %) -- крыху не дацягнуўшы да 6 млн дэкалітраў.