Агляд падзеяў культуры belsat.eu Груда металу для аднаго -- гэта крыніца натхнення для іншага. Філіпінец Мар'ё Малляры праславіўся на ўвесь свет скульптурамі... з аўтамабільнага ламачча. Былы зваршчык, цяпер Мар'ё з клямак дзвярэй, аўтамабільных зашчэпак, запальных свечак робіць незвычайных звяроў, робатаў і самалёцікі.