Незадаволенасць мізэрнымі заробкамі, канфлікты з начальствам -- і ўрэшце страйкі. Сцэнар, які прадказвалі яшчэ падчас леташняга фінансавага крызісу, стаў цяпер рэальнасцю. Забастоўкі, як запалкі, успыхваюць у Мікашэвічах, Бабруйску, Горадні. А сёння з афіцыйнага прафсаюзу "Пінскдрэву" выйшлі 150 чалавек. Наколькі рабочым хопіць запалу, а ўладам -- вады для тушэння сацыяльнага пажару?