Камеры відэаназірання ў горадзе Нін-Бо на ўсходзе Кітаю зафіксавалі драматычнае дарожна-транспартнае здарэнне. На відэа бачна, як цяжкавік збівае жанчыну, што кіруе электрамапедам. Кіроўцы электрамапеда цудам удалося ўратавацца. Каб пазбегчы сутыкнення, кіроўца цяжкавіка рэзка павярнуў, аднак прычэп усё ж зачапіў мапед, жанчына ўпала на асфальт, але праз некалькі імгненняў паднялася без бачных пашкоджанняў. belsat.eu