Змагар за свабоду і патрыёт. Для ўладаў жа ён -- злосны парушальнік рэжыму: турэмнага і дзяржаўнага. Пасля 20 дзён карцару ў 31-шы дзень народзінаў Змітра Дашкевіча перавялі ў атрад Глыбоцкай калоніі, дзе лідар "Маладога фронту" ўжо больш за паўтара года адбывае пакаранне. І тэрмін гэты пасля завядзення супраць яго чарговай крымінальнай справы можа быць падоўжаны. Але ў тым ліку і праз пераслед уладаў Зміцер Дашкевіч стаў шмат для каго сімвалам мужнасці і патрыятызму. Хто і як чакае нязломнага моладзевага лідара на волі?