Ацэначная місія АБСЕ ў Менску закончыла сваю працу. Чарговы этап -- гэта рашэнне наконт колькасці замежных назіральнікаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У той жа час сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці не сціхаюць дыскусіі аб мэтазгоднасці прыезду ў нашую краіну прадстаўнікоў АБСЕ. Сустрэчы з апазіцыйнымі палітыкамі ды прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці чальцы ацэначнай місіі АБСЕ пакінулі на завяршэнне свайго візіту ў Менск. З вуснаў прадстаўнікоў дэмакратычных колаў Беларусі чарговы раз прагучала...