У ЗША на паказе новага фільма пра Бэтмэна забітыя 14 чалавек Жудасная страляніна адбылася падчас кінасеансу ў горадзе Аўрора непадалёк ад Дэнвера У кінатэатры маленькага гарадка ў штаце Каларада на прэм'еры фільма "Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды" забітыя па меншай меры 14 чалавек. Дзесяць чалавек загінула ад стрэлаў на месцы, яшчэ 4 памерлі ў мясцовым шпіталі. Туды працягваюць паступаць пацярпелыя з агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку ў вельмі цяжкім стане. Відавочцы распавялі, што страляніну па гледачам адкрыў невядомы мужчына, апрануты ва ўсё чорнае і ў масцы. Ён меў на сабе таксама бронекамізэльку і страляў па людзях без разбору.