Аляксандр Мілінкевіч падкрэслівае, што ўаладам поўнасцю падкантрольны выбарчы працэс -- ад вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў да падвядзення вынікаў, што дае магчымасць атрмаць парламент у выгодным для дзейнай улады складзе. „Дэмакратычнага працэсу няма, але гэта не азначае, што ў ввыбарах не трэба ўдзельнічаць, - гаворыць Аляксандр Мілінкевіч. - Я удзельнічаў аднойчы ў байкоце ў 2000-м годзе. Тады толькі Мікола Статкевіч быў супраць, а мы ўсе не ўдзельнічалі. Лічу гэта памылкаю, а Мікола меў рацыю. Дарэчы Мікола Статкевіч і сёння кажа -- адтуль, з турмы, з самых цяжкіх умоваў: ідзіце да канца, распавядайце праўду, але не здымайцеся, не рабіцеся маргінальнымі".