Дзмітрый Канюхневіч, Аляксандр Лішко, Андрэй Дабравольскі, Раман Міхнюк і Андрэй Жук. Гэта прозвішчы міліцыянтаў, імаверна датычных да зверскіх здзекаў з 20-гадовага Паўла Плаксы. Паводле ягонага бацькі, хлопца, падазраванага ў крадзяжы, праваахоўнікі пагражалі заразіць СНІДам, а таксама абяцалі згвалціць ягоную сяброўку.