Першамайскі суд сталіцы прысудзіў да штрафу менскага актывіста Андрэя Молчана. Мільён рублёў юнак мусіць заплаціць за налепку са словамі «Не -- смяротнаму пакаранню». Хаця сведкі абвінавачання -- міліцыянты -- блыталіся ў паказаннях, суддзя ім паверыла. Молчана затрымалі ва Уруччы 14-га ліпеня. Моцна збітага хлопца адправілі ў ізалятар на тры дні. Прычым тыя ж міліцыянты, якія збілі яго мінулы раз -- у траўні. belsat.eu