Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб... вызваленні. Фраза "Прашу мяне вызваліць" -- гэта адзінае, чаго змагла дабіцца ад палітвязня турэмная адміністрацыя. Пра ціск і нялёгкія будні зняволенага ў Магілёўскай калоніі распавялі ягоныя сваякі. Бацька і брат Сяргея мелі з ім аднадзённае спатканне, жонка атрымала дазвол на 3-дзённую сустрэчу. Маленькай Віцы год і 2 месяцы. Роўна палову з гэтага пакуль яшчэ кароткага жыцця ейны бацька сядзіць за кратамі. Без таты расце і Валянцін.