Пра спробы правакацыяў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі папярэджвае старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Лідзія Ярмошына паведаміла пра гэта на сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. Сёння іх місія першая распачала працу на выбарах у беларускі парламент.