Пакуль шараговыя беларусы мараць пра 500 долараў заробку, чыноўнікі ведаюць, як можна атрымаць 500 тысячаў. КДБ сцвярджае, што столькі вымагаў цяпер ужо былы першы намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму. На Ігара Васільева завялі крымінальную справу паводле артыкулу "атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры высокапастаўленаю асобай".