„Вельмі хочам пабачыць Сяргея, вельмі сумем па ім. Хочацца пабыць, паразмаўляць з родным чалавекам, - падзялілася Алена Каваленка з журналістамі перад тым як пайсці на спатканне. - Буду распытваць пра ўмовы ўтрымання, што там адбываецца". Яна дадала, што адчувае падтрымку ад іншых людзей. „Ідзеш па горадзе і людзі пазнаюць, непакояцца пра Сяргей, запытваюцца пра яго. Дзякуй усім грамадзянам Беларусі і беларусам замежжа, што падтрымліваюць. Гэтая салідарнасць велмі дапамагла нашай сям'і ў гэты цяжкі час", - паджкрэсліла жонка палітвязня.