«ВАРДАР» -- БАТЭ Барысаўскі БАТЭ ў гэтыя хвіліны праводзіць матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У македонскім Скоп'е дружыне Віктара Ганчарэнкі супрацьстаіць мясцовы "Вардар", а абслугоўваць сустрэчу даверылі італьянскай брыгадзе рэферы на чале з Паўлё Валеры. Стадыён імя Філіпа ІІ мае крыху больш за 36 000 месцаў, а ўсе квіткі на гэты матч былі раскупленыя. Нагадаю, што першая сустрэча на арэне ў Барысаве скончылася перамогаю БАТЭ -- 3:2. Цягам двубою барысаўцы саступалі 1:2, але ў кампенсаваныя арбітрам 4 хвіліны вікторыю нам прынеслі два дакладныя ўдары галавою Віталя Радзівонава.