Аляксандр Алесін падкрэслівае, што сістэма супрацьпаветранай абароны арганізавана такім чынам, што пры выяўленні парушальніка абавязкова б зрэагавала. „Адмыслова для такіх мэтаў нясуць дзяжурства верталёты „МІ-24", так званыя „кракадылы", хуткасць якіх 320 км/г і яны маюць магутнае ўзбраенне. Яны здольныя такія малахуткасныя аб'екты дагнаць, ураўняць з імі хуткасць і даць загад аб пасадцы", - распавёў вайсковы аглядальнік у інтэрв'ю „Белсату".