У найстарэйшым помніку гатычнай архітэктуры, у Сынкавіцкай царкве -- рэстаўрацыйныя працы. Аднак дзяржава іх не фінансуе, як і не пастаўляе для гэтага кваліфікаваных адмыслоўцаў. А таму выратаваць архітэктурную каштоўнасць спрабуюць валанцёры. Працэсам кіруе выбітны мастак Алесь Пушкін.