Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Народны гумар: зроблена ў Палессі

І вяртаемся ў нашую краіну, дзе адбываецца свята... жартаў. А яно ў нас -- як Алімпіяда: раз на чатыры гады. У вёсцы Малыя Аўцюкі на Гомельшчыне адбываецца сёмы Усебеларускі фестываль гумару. На некалькі дзён палеская вёска ператварылася ў рэспубліку гумару і жартаў з уласнаю мытняю і пячаткаю. "Чым багаты край палескі? Тут лугі і пералескі, рэкі шумныя, азёры, шчыры наш народ бадзёры, шчыры ён і працавіты і на ўсё таленавіты!" Гэтак палешукі вітаюць гасцей на свяце народнага гумару. На гэты кароткі час (усяго два дні) вёскі Аўцюкі -- і Малыя, і Вялікія -- ператвараюцца ў асобную краіну. Працягласць смеху тут вымяраецца не хвілінамі, а соднямі! Але трапіць сюды можна толькі праз адмысловы кантроль! На шчасце, таксама, жартоўны.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]