З Акрэсціна -- у Смаленск пад канвоем. Такі шлях прайшоў расейскі фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі. На 10 дзён арышту яго асудзілі падчас візіту Дзмітрыя Мядзведзева -- нібыта за "дробнае хуліганства". Тады Ажароўскі спрабаваў перадаць у расейскую амбасаду петыцыю супраць Астравецкай АЭС. Цяпер яму на 10 гадоў забаронены ўезд у Беларусь. Андрэя Ажароўскага з Беларусі выслаў не суд. Паводле дакументаў, справу навукоўца і эколага разглядаў намеснік кіраўніка Маскоўскага РУУС сталіцы. Ажароўскага нават запрасілі на паседжанне -- а 8-й раніцы. Але...