Доўгатэрміновае спатканне Сяргея Каваленкі з роднымі скончылася. Сёння ад палітвязня выйшлі жонка і сын. Каб быць побач з блізкімі ды дзецьмі, Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб памілаванні. Аднак гэта не дапамагло: актывіст застаецца за кратамі, і калі зноў атрымаецца ўз'яднацца з сям'ёю -- не вядома.