ТАДЖЫКІСТАН ПРЫЗНАЎ АХВЯРЫ На Паміры пакуль перамір'е, пра што заяўляюць улады Таджыкістану. Прызнаюць яны і смерць мірных жыхароў у часе ваеннай аперацыі ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. Што праўда, толькі адну. Мясцовыя ж у сваю чаргу кажуць пра дзясяткі ахвяраў. Генеральная пракуратура Таджыкістану падала афіцыйныя вынікі спецаперацыі ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. Паводле іх загінулі 17 працаўнікоў сілавых структураў і 30 баевікоў, а таксама адзін мірны жыхар, больш за 40 баевікоў арыштаваныя. Але звесткі гэтыя моцна адрозніваюцца ад неафіцыйных, паводле якіх колькасць загінулых мірных жыхароў Паміру можа дасягаць нават100 чалавек. У рэгіёне абвешчаны мараторый на ўжыванне зброі. Разам з тым, паводле крыніцаў "Бі-Бі-Сі", улады Таджыкістану працягваюць сцягваць сюды ваенную тэхніку, у тым ліку цяжкую. Эксперты не выключаюць, што супрацьстаянне будзе мець працяг -- і будуць новыя ахвяры.